Мову шануем з мовай сябруем!
22.02.2019
21 лютага - Мінародны дзень роднай мовы абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Святкавалі дзень роднай мовы сення і нашай ўстанове дашкольнай адукацыі. Выхаванцы старэйшых групп сталі удзельнікамі свята "Мову шануем, з мовай сябруе!". Дзеці з радасцю гулялі ў розныя гульні, дэманстравалі свае лепшыя якасці - кемлівасць, спрыт і знаходлівасць -падчас цікавых віктарын і конкурсаў.
Кожны меў магчымасці праявіць свой талент. Напрыклад, Паліна Лісоўская парадавала ігрой на маленькай драулянай дудачцы, а Сафія Хамёнка і Яна Мілашэўская натхнёна і эмацыянальна прачыталі вершы беларускіх паэтаў.
Удзельнікі свята спявалі песні на роднай мове, вадзілі карагоды, гулялі у беларусскія народныя гульні.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў дзяцей цікавасці да гісторыі і культуры беларускага краю, да нацыянальных традыцый, да роднай мовы.
У групе №9 выхаванцы разам з Алёнай Леанідаўнай ўзгадалі вядомых беларусскіх пісьменнікаў і паэтам, а таксама адправилися ў "падарожжа" па старонках часопіса "Буся".
Дзеці малодшага дашкольнага (выхаванцы групы№14) пазнаёміліся с беларускай народнай цацкай.
Выхаванцы группы №7 замацоўвалі веды, атрыманыя на занятках па адукацыйнай вобласці: Развіццё беларускай мовы і культуры маўленчых зносін ў дыдактычных гульнях.