Выстава "Беларуская народная лялька"

28.01.2020

28 студзеня ва ўстанове адукацыі адчыніла дзверы выстава дэкаратыўнай творчасці дарослых і дзяцей "Беларуская народная лялька". Якіх цудаў тут толькі няма! Лялькі з ільняной тканіны, лялькі ў беларускім нацыянальным касцюме, лялькі з нітак, лялькі з саломы, аўтарскія лялькі па матывах народных традыцыйных лялек. Запрашаем усіх зацікаўленых і ўсіх жадаючых наведаць выставу і зазірнуць у "дзіцячы свет" нашых продкаў!