Тыдзень беларускай народнай творчасці

29.01.2020

 Для самых маленькіх беларусаў ва ўстанове адукацыі быў праведзены "Тыдзень беларускай народнай творчасці". Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні ("Капялюш", "Грушка" і інш.); наведалі "Беларускую хатку"; пазнаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі, рознымі па выкананні, на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках; упрыгожвалі на занятках сурвэткі, ручнікі, дываны; ляпілі сувеніры; чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі; развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі, песні і танцы Мы цікава, пазнавальна бавім свой вольны час.