Буся, які жыве на Беларусі

21.02.2020

Ва ўстанове адукацыі з 17 па 21 лютага адбыўся тэматычны тыдзень "Буся, які жыве на Беларусі". На працягу тыдня выхавацелі стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшых групах перавага аддавалася мастацкаму слову - пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у сярэдніх і старшых групах - спецыяльным заняткам, дыдактычным, рухомым гульням, гульням-дыялогам, гульням-разважанням, гульням-драматызацыям Выхаванцы  ўсіх груп наведалі музей "Беларуская хатка", дзе пазнаеміліся са старадаўнімі рэчамі - жорнамі, віламі, пранікам.  Для выхаванцаў старэйшых груп адбылося "Свята роднай мовы". Гучалі песні, вершы на роднай мове. Маленькія артысты мелі магчымасць сыграць на народных інструментах - дзіцячых цымбалах, гармоніку, драўляных лыжках. Выхаванцы сталі удзельнікамі і гледачамі беларускага народнага тэатра - Батлейка. Свята прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінула прыемныя ўражанні і падарыла добры настрой. Давайце разам размаўляць на беларускай мове!