Свята роднай мовы

11.03.2020

 Нашы выхаванцы сталі удзельнікамі заключнае свята роднай мовы ў рамках раённай ініцыятывы "Каб мова родная гучала", на якім былі падведзены вынікі конкурсу творчых работ выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі Дзяржынскага раёна "Буся, які жыве на Беларусі". Маленкія артысты падрыхтавалі  невылікі канцэрт: гучалі вершы і песні на роднай мове, маленькія музыканты гралі на народных музычных інструментах. Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі. Мы віншуем нашых пераможцаў: Навіцкага Канстанціна, Высоцкую Дар'ю, Эхлер Ганну.