Тэматычны занятак "Матуліны калыханкі"

23.10.2020

    У рамках рэалізацыі праекта "Далучэнне дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да музычнага нацыянальнага фальклору з дапамогай выкарыстання электронных адукацыйных сродкаў" выхаванцы старэйшых груп сталі ўдзельнікамі тэматычнага занятка "Матуліны калыханкі".

     Маляты апынуліся ў вёсцы, дзе сустрэлі дзядулю. Ад яго яны даведаліся , чаму раней калыханка мела назву "спяваць ката". Дзеці дапамагалі дзядулі закалыхаць немаўля, выбіралі спадабаўшуюся ляльку, давалі ёй імя і спявалі калыканку.  Гучалі песні, вершы на роднай мове.  Свята падаравала цёплы і добры настрой.