Выстава "Беларускія цацкі"

24.02.2021

 Ва ўстанове адукацыі пачала працаваць творчая выстава "Беларускія цацкі", на якой усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з неверагоднымі цацкамі з розных матэрыялаў. А калі ў Вас няма магчымасці наведаць выставу, запрашаем наведаць фотагалерэю. Мы марым, што пялянашкі, цацкі з гліны, свістулькі і бразготкі, лялькі-багатухі, лялькі-зяляркі і іншыя з’явяцца і ў Вашай сям’і. І няхай яны не толькі цешыць вока, але і аберагаюць не толькі дзяцей, але і ўсіх сямейнікаў ад усялякага ліха.