Дасуг "Падарожжа па беларускіх гульнях"

16.03.2021

Выхаванцы старэйшых груп сталі ўдзельнікамі  фізкультурнага дасуга "Падарожжа па беларускіх гульнях". Юныя спартоўцы выявілі свае ўменні і фізічныя якасці ў беларускіх народных рухомых гульнях: "Пляцень", "Вартаўнік", "Ехаў Ясь на кані", "Гарлачык". Добры эмацыйны настрой,  шчырая радасць панавалі на працягу ўсяго свята!