Музычная забавы “Кура-Златапюра”

28.04.2021

     Выхаванцы старэйшых груп сталі сталі ўдзельнікамі забавы “Кура-Златапюра”. Артысты змаглі праявіць свой талант з дапамогай  ляляк з хустак. Каб вярнуць Куры-Златапюры залатое пер’е, дзеці адправіліся ў "Музычны горад" да Чараўніка, выконваючы музычныя заданні. Каб прайсці па “Музычнай сцяжынцы”, дзеці вызначалі характар, дынаміку і гукавысотнасць карцін беларускіх мастакоў. Прайгравалі на дзіцячых музычных інструментах рытмічныя малюнкі ў заданні “Рытмічныя сцэны”. Называлі беларускія народныя інструменты ў гульне  “Музычная арка”.