Творчая выстава "Велікодныя яйкі"

30.04.2021

Вялікдзень – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у далёкую старажытнасць. Адным з сімвалаў Вялікадня з’яўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя сілы прыроды, сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, з’яўляецца міфалагічным правобразам сусвету.
А нашы выхаванцы арганізавалі творчыя выставы "Велікодныя яйкі". На выставах Вы пабачыце велікодныя яйкі, выкананыя як у традыцыйных, так і сучасных  тэхніках.