Ой, калядачкі, бліны-ладачкі...
14.01.2022Святкаванне Каляды з даўняй пары сімвалізавала непазбежнасць перамогі добрых сілаў над надобрымі. Пад час гулянняў і абрадаў актыўна гучалі пажаданні дабрыні, здароўя і багацця на увесь бліжэйшы год.
Ладзіць фальклорныя святы для нашых выхаванцаў – гэта таксама добрая традыцыя.
Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны год выхаванцы старэйшых груп развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў строі жывёл , скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць.
Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэты вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць і частуюць смачнымі прысмакамі.