Святочны марафон "Мова родная - мова модная"

14.02.2022

"Мова родная - мова модная"Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Запрашаем бацькоў выхаванцаў і педагагічных работнікаў прыняць удзел у творчым конкурсе, прысвечаным Дню роднай мовы. Пачытаем разам вершы? Нашы беларускія? Прыгожыя і незвычыйгыя? Такія, з дапамогай якіх можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека!Што неабходна? Запісаць відэа, на якім Вы чытаеце верш на роднай, мілагучнай, багатай мове.