Дзень роднай мовы

30.03.2022

Мэта гэтага дня– выхоўваць любоў і павагу да беларускага маўлення, жаданне сябраваць з кнігай, узбагачаць слоўнікавы запас.

Дзеці размаўлялі на роднай мове, маленькія выхаванцы вучыліся вітацца, называючы, хто яны (хлопчык альбо дзяўчынка), сваё імя; маляты ўспаміналі,  якія ветлівыя словы яны ведаюць, калі іх трэба выкарыстоўваць, чыталі вершы. Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту разам беларускамоўнымі персанажамі ( Бульбашыкам, Несцеркам, Алесяй) даведаліся аб першым друкары Францыске Скарыне, слухалі і чыталі вершы і казкі.

Час прабег хутка, у выхаванцаў быў бадзёры настрой на працягу ўсяго свята. Дзеці ўвесь час размаўлялі на беларускай роднай мове, і гэта вельмі добра, бо такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець мову і радавацца яе прыгажосці.