Спартыўнае свята "Восеньскiя гульнi на падворку" 

18.10.2022

Выхаванцы сярэдніх груп сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята" Восеньскія гульні на падворку "  Свята пачалося з запрашэння дзеда Міхаіла і бабулі Васіліны ў госці. Хлопцы дапамаглі сабраць ураджай у гульні– эстафеце «Збор ураджаю» хаваліся ад дажджу і лужын пад парасонам у эстафеце «Не баімся мы дажджу", гулялі у рухомую гульню "У мядзведзя ў бары". А ў прыканцы свята дзеці дружна і заўзята прынялі ўдзел у музычна - спартыўнай камунікатыўнай гульні  «Дружны карагод". Дзеці атрымалі  зарад бадзёрасці і здароўя!