"Восеньскі кірмаш"

20.10.2023

"Восеньскі кірмаш" запрасіў да сябе ў госці выхаванцаў старэйшых груп. Для ўстановы гэтае мерапрыемства стала ўжо традыцыйным, і дзеці, і дарослыя заўсёды чакаюць яго з нецярпеннем. Вясёлыя гульні і забавы, гучныя народныя песні, а якія ж незвычайныя торбы і торбачкі прынеслі з сабой удзельнікі. Адбылося  святочнае "Торба-дэфіле", якое ўразіла і ўдзельнікаў, і гасцей мерапрыемства!