Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Святкавалі дзень роднай мовы сення і нашай ўстанове дашкольнай адукацыі. Маленкія выхаванцы пачалі свой дзень з гаворкі на роднай мове і беларускіх казак, старэйшыя - ўзгадвалі творы беларускіх паэтаў і пісменнікаў, глядзелі мутыплікацыйныя фільмы паводле іх твораў, разглядалі любімы часопіс "Буся".